Беларусы ў Польскім Войску (1919–1947 гг.)
Беларусы ў Польскім Войску (1919–1947 гг.)
ORCID
Abstrakt (inny)
Кніга “Беларусы ў Польскім Войску, 1919–1947 гг.” — глыбокае гістарычнае даследаванне пра ўдзел беларусаў у польскім войску ў адным з самых напружаных перыядаў еўрапейскай гісторыі. Польска-савецкая вайна, міжваенны час, Другая сусветная і пасляваенны лёс — праз архіўныя дакументы і сведчанні. Гэта гісторыя забытага гераізму, адданасці і драматычных лёсаў, якія даўно патрабавалі свайго голасу. *** Дадзеная кніга распавядае пра ўдзел беларусаў у рэгулярных фармаваннях Польскага Войска ў перыяд польска-савецкай вайны, міжваенны час, у гады Другой сусветнай вайны і пасля яе заканчэння. Праца напісана на падставе крыніц з архіваў Польшчы, Беларусі, Вялікабрытаніі, Нямеччыны, Літвы, Канады і Расіі. Аўтар асвятляе адзін з найбольш трагічных і складаных перыядаў у гісторыі беларусаў і палякаў, паказвае сапраўднае баявое братэрства, замацаванае крывёй абодвух народаў. Гісторык засяродзіў увагу на такіх аспектах, як стаўленне польскіх грамадзян беларускай нацыянальнасці да выканання жаўнерскага абавязку, палітыка польскіх улад да вайскоўцаў-беларусаў, іх удзел у баявых дзеяннях. Даследуецца таксама пасляваенны лёс гэтых вайскоўцаў. Кніга прысвечана тысячам беларусаў, якія ахвярна змагаліся ў польскім мундзіры, аднак працяглы час былі адрынутымі і забытымі на бацькаўшчыне.
Belarusy ǔ Pol'skìm Vojsku (1919-1947 gg.)